Перейти к содержимому

Мы делаем больше, чем обещаем!

Мы делаем больше, чем обещаем!

Медики собирают подписи за изменение правил ПДД

автомобиль скорой помощи

Работники скорой медицинской помощи готовятся направить петицию на имя министра здравоохранения Василия Жарко и Президента РБ Александра Лукашенко. В ней, в частности, говорится.

Медики собирают подписи за изменение правил ПДД

Мы, работнікі хуткай медыцынскай дапамогі г. Мінска, патрабуем:

1. Прыняць закон «Аб хуткай медыцынскай дапамозе».

2. Ўключыць ў заканадаўства наступныя палажэннi:

– забеспячэнне бяспекі работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі;

– страхаванне ад няшчаснага выпадку падчас працы на сумы, якія дазваляюць правесці паўнавартаснае лячэнне, рэабілітацыю, якiя пакрыюць шкоду сваякам у выпадку смерці супрацоўнікаў хуткай медыцынскай дапамогі;

– сацыяльныя гарантыі (жыллё, льготнае пенсійнае забеспячэнне, рэжым працы і адпачынку), аналагічныя тым, якiя маюць вайскоўцы і выратавальнікi;

– забарона працы па аднаму медыцынскаму работніку ў брыгадзе (гэта не дазваляе аказаць паўнавартасную дапамогу пацыенту і павялічвае рызыку агрэсіі ў дачыненні да работніка);

– вызначэнне паказанняў да выкліку хуткай медыцынскай дапамогі, вызначэнне паняцця “неабгрунтаваны выклік», ўстанаўленне адказнасці за неабгрунтаваны выклік;

– стварэнне ў рэгіёнах навучальных баз для ўдасканалення практычных навыкаў і забеспячэнне ўмоў для рэгулярнай адпрацоўкі практычных навыкаў усімі супрацоўнікамі;

– узмацненне юрыдычнай адказнасці пры нападзе на работнікаў хуткай дапамогі «пры выкананні».

3. Тэрміновае павышэнне акладаў медыцынскага персаналу хуткай дапамогі, як мінімум у два разы. Мы не забыліся, што ёсць такія паняцці як сумленне, абавязак, прафесіяналізм. Чаму мы павінны працаваць за такую зневажальна нізкую зарплату і ў такіх умовах?

4. Унясенне змяненняў у Правілы дарожнага руху. Неабходна альбо ўсталяваць безумоўны прыярытэт машын хуткай медыцынскай дапамогі з уключанымі спецсігналамі і ўзмацніць жорсткасць меры пакарання ў дачыненні да асоб, якiя перашкаджаюць праезду хуткай дапамогі пры уключаных спецсігналах, альбо пазбавіць хуткую дапамогу перавагі на дарозе.

Добавить комментарий

0
Вот это цифра