Мы делаем больше, чем обещаем!

Мы делаем больше, чем обещаем!

Главная Журнал АвтодайджестБудь здоров Сэкс падчас спёкі небяспечны

Сэкс падчас спёкі небяспечныТэмпература гэтымі днямі расце, градус эмоцый таксама. Але будзьце асцярожныя: палкі сэкс у спякоту можа выклікаць парушэнне сардэчных рытмаў. Некалькі летніх парадаў для аматараў любошчаў.

 

1. З ростам тэмпературы ўзрастае рызыка інфаркту, кажуць кардыёлагі. Ад любошчаў у самую спёку можна нават памерці. Што ж рабіць, калі хочацца? Пачакаць позніх, халаднейшых гадзін, калі гарачыня спадзе. Але нават тады — не шчыраваць напоўніцу.

2. Аматарам жорсткага і хуткага сэксу навукоўцы прапануюць скінуць абароты. Паціху-патроху, пяшчотна-лагодна.

3. Прыміце душ. Душ улетку рэкамендуецца прымаць без усякай сувязі з сэксам. А з ім — карысна пагатоў. Напрыклад паход у душ паміж двума актамі змяншае рызыку сардэчнага ўдару, лічаць навукоўцы.

4. Мужчыны! Асцярожней з "віяграй" гэтымі дзянькамі. Яна выклікае прыліў крыві да мужчынскага начыння, і прыводзіць да паніжанага ціску. А што такое паніжаны ціск падчас гарачыні? Правільна, небяспека замлець "пасярод усяго".

5. Спёка негатыўна ўплывае на жаночую пажаду — памяншаецца чуллівасць рэцэптараў. Таму жанчына можа са здзіўленнем высветліць, што звычайны добры сэкс не прыносіць раптам асалоды. Жанчыны! Не трывожцеся! Гарачыня спадзе — чуллівасць рэцэптараў вернецца.

Share on facebook
Share on twitter
Share on linkedin
Share on whatsapp
Share on odnoklassniki
Share on vk
0 комментарий

Вам так же понравится

Оставить комментарий